28 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, на якім быў сфарміраваны новы склад маладых парламентарыяў. У склад увайшлі 138 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года.
На здымку: у час пасяджэння.