У Мастоўскім раёне ў філіяле "Дубна" ААТ "Агракамбінат Скідзельскі" завяршаюць сяўбу гароху. Да выхаду на пасяўную механізатары актыўна рыхтавалі тэхніку і з нецярпеннем чакалі старту палявых работ. Пад гарох у філіяле адведзена 200 га, пасля завяршэння сяўбы гэтай культуры тут пяройдуць да яравой пшаніцы (яе 50 га), адведзена ў філіяле 250 га і пад яравой ячмень. У палях працуюць тры пасяўныя комплексы.На здымку: у час работы ў палях.
