Урачыстая цырымонія адкрыцця вучэбна-палявых збораў ваенна-патрыятычных клубаў МНС адбылася 6 жніўня ў аграэкатурыстычным комплексе "Белы лось" у вёсцы Кроква Лагойскага раёна. На працягу некалькіх дзён моладзі давядзецца прайсці конкурсы і выпрабаванні, для пераадолення якіх удзельнікам спатрэбяцца ўпэўненае веданне культуры бяспекі жыццядзейнасці і спартыўная падрыхтоўка. У спаборніцтвах прымаюць удзел дзевяць каманд. Удзельнікамі збораў з'яўляюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.
На здымку: у час цырымоніі адкрыцця вучэбна-палявых збораў.