У маладым мікрараёне Грандзічы адкрылі новы дзіцячы сад нумар 113, урачыстасць па традыцыі прымеркавалі да 7 лістапада. Гэта дашкольная ўстанова стала самай вялікай у Гродзенскай вобласці. Дзіцячы сад разлічаны на 335 дзяцей. Таксама адкрыта тры спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Акрамя ўсіх стандартных для дашкольнай установы залаў у новым дзіцячым садзе будзе студыі выяўленчага мастацтва, сенсарны пакой, басейн.
На здымку: у дзіцячым садзе нумар 113 у Гродне.