Моцны вецер парывамі да 20 м/с, ліўні і навальніцы прывялі да парушэння электразабеспячэння ў 72 населеных пунктах Гомельскай вобласці. Больш за ўсё з-за непагоды пацярпелі Гомельскі, Мазырскі і Рэчыцкі раёны. Спецыялісты аднаўляюць электразабеспячэнне, брыгады робяць усё магчымае для хутчэйшага аднаўлення падачы электраэнергіі спажыўцам.На здымку: у час аднаўлення энергазабеспячэння на Лапацінскім участку электрасувязі.
