Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:05 01 чэрвеня 2021

У Гомелі заклалі першы камень пры будаўніцтве капліцы ў гонар воінаў-вызваліцеляў

31 мая ў Гомелі заклалі першы камень пры будаўніцтве капліцы ў гонар воінаў-вызваліцеляў. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі правёў чын закладкі капліцы. Капсулу з закладной граматай заклалі ў сцяну будучага будынка. Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка і архібіскуп Гомельскі і Жлобінскі Стафан разам з мітрапалітам паклалі першы раствор, чым адзначылі пачатак будаўніцтва.

Капліца ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, прысвечаная воінам-вызваліцелям, размесціцца на тэрыторыі Свята-Троіцкага храма. Тут таксама будуецца новая царква.

На здымку: падчас мерапрыемства.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі