19 снежня ў Бялынічах урачыста закрылі рэспубліканскую акцыю "Культурная сталіца - 2024". Перад пачаткам урачыстасці ў раённым Цэнтры культуры можна было азнаёміцца з тэматычнымі пляцоўкамі. У рамках закрыцця рэспубліканскай акцыі Бялынічы перадалі высокае званне "Культурная сталіца" гораду Іванава Брэсцкай вобласці.
На здымку: у час мерапрыемства.