У Баранавічах у час рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" на пляцоўцы перад Лядовым палацам прайшоў гарадскі квест "Гэта ўсё маё роднае" ад БРСМ. Каля спартыўнага комплексу працуюць фуд-тракі, свае паслугі прадставілі рознічны гандаль і пункты грамадскага харчавання. Таксама ў гандлёва-выставачным комплексе "Свяцілаўскі" прэзентавалі выставу БЕЛТА "Беларусь. Узлёт", якая адлюстроўвае шлях краіны.
На здымку: у час гарадскога квеста "Гэта ўсё маё роднае".
