Дні Ніжняга Ноўгарада праходзяць у Мінску 15-16 мая. Запланавана каля 100 мерапрыемстваў па самых розных напрамках. 15 мая адбылася сустрэча старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава з кіраўніком Ніжняга Ноўгарада Юрыем Шалабаевым. У рамках візіту расійская дэлегацыя наведала прамысловае прадпрыемства "АМКАДОР".На здымку: кіраўнік Ніжняга Ноўгарада Юрый Шалабаеў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у час цырымоніі падпісання.
