Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у Маскве на перагаворах з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным заявіў аб прыярытэтнасці і доўгатэрміновасці беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства. Аляксандр Турчын канстатаваў, што Расія для Беларусі - асноўны гандлёвы партнёр, а ў мінулым годзе былі дасягнуты рэкордныя паказчыкі ўзаемнага тавараабароту.На здымку: у час перагавораў.
