Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сумесна з прэм'ер-міністрам
Азербайджана Алі Асадавым 6 мая наведалі адраджаемыя тэрыторыі
рэспублікі. Каля трапа ў Фізулінскім міжнародным аэрапорце кіраўніка беларускага
ўрада сустрэў Алі Асадаў, і яны разам азнаёміліся з невялікай
экспазіцыяй, на якой прэзентавалі дынаміку аднаўлення разбураных
аб'ектаў. Прэм'еру прадставілі генеральныя планы трох жылых комплексаў,
адміністрацыйнага цэнтра і плануемае новае аблічча горада. Аляксандру
Турчыну таксама расказалі аб тым, якія работы праводзяцца для развіцця
населенага пункта і аб новых інфраструктурных аб'ектах.
На здымку: у час азнаямлення з экспазіцыяй, на якой прэзентавалі дынаміку аднаўлення разбураных аб'ектаў.
