Сапраўдная сіла СМІ заключаецца не толькі ў данясенні інфармацыі, але і ў
магчымасці фарміраваць грамадскую думку, садзейнічаць вырашэнню
злабадзённых пытанняў. Упэўненасць у гэтым выказаў старшыня Цэнтральнай
выбарчай камісіі Ігар Карпенка, уручаючы ўзнагароды супрацоўнікам СМІ за
работу на выбарах Прэзідэнта Беларусі 2025 года. Старшыня ЦВК і міністр інфармацыі ўручылі граматы і аб'явілі падзякі
супрацоўнікам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, выдавецкага дома
"Беларусь сегодня", Белтэлерадыёкампаніі, Другога нацыянальнага
тэлеканала, Сталічнага тэлебачання, прадстаўніцтва МТРК "Мір" у
Беларусі. Акрамя таго, некаторым супрацоўнікам СМІ і Мінінфарма ўручылі
нагрудныя знакі.
На здымку: старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка ў час узнагароджвання галоўнага рэдактара галоўнай рэдакцыі інфармацыі РУП "Беларускае тэлеграфнае агенства" Алены Круталевіч.
