Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны адкрыецца ў Кітайска-беларускім
індустрыяльным парку "Вялікі камень" пад эгідай буйнейшай кітайскай
фармацэўтычнай карпарацыі Sinopharm. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння
на сустрэчы намесніка міністра аховы здароўя Беларусі Барыса Андрасюка і
кітайскай дэлегацыі.
На здымку: у час сустрэчы.