Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:08 14 кастрычніка 2025

Свята на старце Тыдня бацькоўскай любові прайшло ў Гродзенскай вобласці

Свята на старце Тыдня бацькоўскай любові прайшло ў Гродзенскай вобласці З урачыстага прыёму сем'яў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці ў палацава-паркавым комплексе "Вялікі свет Валовічаў" стартаваў у рэгіёне Тыдзень бацькоўскай любові. Героямі свята сталі шматдзетныя бацькі, пераможцы творчых, спартыўных і іншых конкурсаў, тыя, чые дзеці дасягнулі значных поспехаў у розных сферах - працоўнай, навуковай, грамадскай. На свяце адбылося ўрачыстае ўручэнне ордэна Маці жанчынам, адзначаным гэтай высокай узнагародай напярэдадні Дня маці.

На здымку: памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак у час уручэння ордэна Маці.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі