15 лютага на "Мінск-Арэне" прайшоў традыцыйны Сусветны жаночы хакейны матч. На лёдзе галоўнай спартыўнай арэны Беларусі сустрэліся больш за 230 дзяўчат. Удзельніцы Cусветнага жаночага хакейнага матчу былі традыцыйна падзелены на дзве каманды - "сінія" і "белыя". Усяго спартсменкі правялі пяць гульняў: тры закончыліся на карысць "белых", яшчэ ў дзвюх мацнейшымі былі "сінія". Усе закінутыя ў паядынках шайбы падсумоўваліся. У выніку вікторыю з лікам 29:26 святкавалі "белыя". На здымку: у час мерапрыемства.
