28 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі далі ўрачысты старт 17-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У Антарктыду адправяцца 14 чалавек пад кіраўніцтвам вопытнага палярніка, удзельніка ўсіх папярэдніх 16-ці экспедыцый Аляксея Гайдашова.
На здымку: у час сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі.