Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:35 05 лістапада 2024

Стан дарог мясцовага значэння - на кантролі дарожных службаў

Стан дарог мясцовага значэння - на кантролі дарожных службаў У Беларусі сетка дарог агульнага карыстання налічвае 87 тыс. км. З іх 71 тыс. км - дарогі мясцовага значэння. У 2024 годзе ў рэспубліцы запланавана адрамантаваць больш за 5 тыс. км дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння. У Мядзельскім раёне ўтрыманне і рамонт аўтамабільных дарог мясцовага значэння забяспечвае ДРБУ нумар 133 (філіял КУП "Мінскаблдарбуд"). На абслугоўванні дарожнага кіравання 725 км дарог. З іх 297 км - з удасканаленым асфальтабетонным пакрыццём. Падтрымліваць дарогі ў нарматыўным стане неабходна на працягу ўсяго года. Мядзельскі раён, шырока вядомы як азёрны край, прыцягвае тысячы турыстаў, таму добрыя дарогі - гэта яшчэ і візітная картка рэгіёна.

На здымку: у час работ па кладцы асфальту.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі