Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:55 03 чэрвеня 2025

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр - адзін з самых старажытных цэнтраў праваслаўя на тэрыторыі Беларусі. У 2025 годзе святыня святкуе 900-годдзе з дня заснавання. Адным з унікальных будынкаў архітэктурнага ансамбля з'яўляецца Спаса-Праабражэнскі храм. Старажытныя фрэскі пакрываюць 90 працэнтаў сцен. Роспісы выкананы ў тэхніцы фрэскі па сырой вапнавай тынкоўцы, што забяспечыла захаванасць роспісу на стагоддзі. У пачатку 2025 года храм адкрыты пасля рэстаўрацыі.

На здымку: Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі