На пляцоўцы сталічнага футбольнага манежа адкрываецца грандыёзная
Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш "Прадэкспа", якая ў
бягучым годзе святкуе свой 30-гадовы юбілей. Насычаная праграма форуму,
даўно прызнанага галоўнай харчовай падзеяй восені ў нашай краіне,
разлічана на чатыры дні - з 12 па 15 лістапада - і аб'яднае 160
удзельнікаў з сямі дзяржаў.
На здымку: на выстаўцы-кірмашы.