Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" набірае абароты. 9 ліпеня на новай сцэнічнай пляцоўцы - у Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе адбылося сольнае выступленне Стаса Міхайлава. Яшчэ адзін сольнік прайшоў у КЗ "Віцебск". Беларускі спявак Пётр Ялфімаў і Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча прадставілі праграму "Незабыўнае...". Наведвальнікі канцэрта пачулі лепшыя кампазіцыі з творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры".На здымку: у час сольнага канцэрта Пятра Ялфімава.
