Віцебскія рамеснікі пачалі падрыхтоўку да Новага года. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага саюза мастакоў, майстар мастацкіх рамёстваў і промыслаў ДУ "Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" Людміла Кавальчук і яе дачка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік студыі керамікі "Гліняная цацка" Алена Калуханава праводзяць майстар-класы па вырабе сімвалаў 2026 года.На здымку: свістулькі.
