Ад жанчын залежыць, якім вырасце наша будучае пакаленне, заявіла журналістам старшыня Беларускага саюза жанчын (БСЖ), дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская ў час круглага стала на тэму "Жанчыны Расіі і Беларусі: сувязь пакаленняў у імя будучыні". Мэта круглага стала - стварэнне платформы для абмеркавання актуальных пытанняў маладзёжнай палітыкі, абмену вопытам і выпрацоўкі практычных рэкамендацый па ўключэнні моладзі ў палітычныя працэсы, развіцці маладзёжных ініцыятыў і праграм.
На здымку: у час круглага стала.