У сталічным кінатэатры "Перамога" праходзіць закрыты паказ
дакументальнага фільма Аляксея Марцінёнка "Чужое неба". Фільм "Чужое неба" заснаваны на рэальных
падзеях. Гэта гісторыі беларусаў, якія па розных прычынах апынуліся за
мяжой пасля падзей 2020 года. Яны расказалі, з чым давялося сутыкнуцца ў
эміграцыі, якімі былі быт, работа і сямейнае жыццё ўдалечыні ад дома. У
фільме знайшлося месца і гісторыі шчаслівага вяртання на Радзіму.
На здымку: у час мерапрыемства.
