Дэпутаты і работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў на чале са спікерам Ігарам Сергяенкам прымаюць удзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Дай лесу новае жыццё!". 26 кастрычніка парламентарыі высадзяць саджанцы елкі і хвоі на ўчастку плошчай 2,8 га на тэрыторыі Халопеніцкага лясніцтва Крупскага лясгаса.
На здымку: старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка (у цэнтры) у час акцыі.