Быць грамадзянінам - гэта не толькі шэраг правоў, але і шэраг абавязкаў,
заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час урачыстай
цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Палаце
прадстаўнікоў у рамках Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!". Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты -
прадстаўнікі ўсіх абласцей і горада Мінска - усяго 25 чалавек. У падарунак юнакі і дзяўчаты традыцыйна атрымалі
дзяржаўны сцяг і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама вокладку на
пашпарт і кніжнае выданне "Сімвалы суверэннай Беларусі".
На здымку: старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў у час уручэння пашпарта.
