"Мінскі трыятлон - 2025" сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў - каля 2100. Аматары спорту мелі магчымасць заявіцца на тры індывідуальныя дыстанцыі: спрынт (заплыў на 0,5 км, велагонка на 20 км і забег на 5 км), "Алімпік" (1 - 40 - 10,5) і "Палавінка" (1,9 - 90 - 21). На першым, плавальным, этапе ўдзельнікі спаборнічалі на вадасховішчы Дразды, веласіпедны маршрут быў пракладзены па праспекце Пераможцаў, старт фінальнаму бегавому этапу быў дадзены каля Палаца спорту.На здымку: у час спаборніцтваў.
