Міжнародны форум "Праблема дэградацыі культуры ў Еўропе, выклікі для Саюзнай дзяржавы" праходзіць у Мінску. Форум аб'яднаў экспертаў, журналістаў і прадстаўнікоў культурных
супольнасцей з розных краін, уключаючы Францыю, Сербію, Канаду, Расію,
Польшчу, Турцыю, Украіну, Літву, Латвію, Казахстан і Германію. У рамках
форуму эксперты не толькі абмяркуюць актуальныя праблемы, але і намецяць
крокі па ўмацаванні культурных сувязей, стварэнні новай платформы для
канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва.
На здымку: у час мерапрыемства.