
Плантацыю лясных культур, якія дадуць магчымасць у будучым забяспечыць сыравінай прадпрыемствы дрэваапрацоўкі Гомельскага рэгіёна, заклалі ў Гомельскім раёне з удзелам старшыні аблвыканкама Івана Крупко, памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гомельскай вобласці Мікалая Рагашчука. Закладка плантацыі стала адным з крокаў рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу".
На здымку: студэнтка 3-га курса спецыяльнасці "Лясная гаспадарка" Аліна Дзягцярык.