У сярэдняй школе нумар 199 Мінска 18 сакавіка адбылося сімвалічнае адкрыццё рэспубліканскай акцыі Школы зорак AURA "Верыць у сябе". У час акцыі маленькія артысты школы правядуць каля 50 дабрачынных канцэртаў для дзяцей і пажылых людзей па ўсёй краіне.На здымку: заслужаная артыстка Беларусі і арганізатар дабрачыннай акцыі Юлія Быкава, кампазітар і музыкант, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Яўген Алейнік.
