Пензенскі тэатр юнага гледача 1 красавіка ў рамках Дзён Пензенскай вобласці ў Магілёўскай вобласці прадставіў спектакль "Кіжаватаў (старонкі гісторыі)". Патрыятычны спектакль расказвае пра жыццё Героя Савецкага Саюза Андрэя Кіжаватава ў роднай вёсцы ў Пензенскай вобласці і пра той подзвіг, які ён здзейсніў пры абароне Брэсцкай крэпасці. На здымку: у час спектакля.
