Завод дзіцячага харчавання ў Нясвіжы - сучасная вытворчасць, у 2016-м пабудаваная з нуля на пустой тэрыторыі. Усе працэсы тут максімальна аўтаматызаваны і камп'ютарызаваны. За дзень на прадпрыемстве перапрацоўваецца ад 300 т малака. Завод выпускае натуральнамалочную прадукцыю: вяршкі, малако, кефір, пітныя ёгурты, смятану, мяккі тварог. Вялізнае прадпрыемства, якое займае 10 га тэрыторыі, абслугоўваюць усяго 250 работнікаў. Пастаянна вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці. У лютым 2025 года тут з'явілася новая ўпаковачнай лінія, якая для зручнасці адразу запакоўвае гатовую прадукцыю ў гофракардон. Закуплена абсталяванне для вытворчасці кісламалочнай прадукцыі і пашыраны яе асартымент.На здымку: на прадпрыемстве.
