19 жніўня ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбыла парламенцкая дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Пакістан на чале са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Сардарам Аязам Садзікам. У Нацыянальным аэрапорце Мінск дэлегацыю сустрэў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Іпатаў.
На здымку: дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Нацыянальным аэрапорце Мінск.