Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ірана па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Беларусі Аліясгарам Багерзадэ наведвае Беларусь з візітам. 23 ліпеня дэлегацыя наведала Мінскі аўтамабільны завод, дзе азнаёмілася з вытворчымі магутнасцямі і шырокай лінейкай выпускаемай прадукцыі.На здымку: у час наведвання ААТ "МАЗ".
