Пакістанская парламенцкая дэлегацыя на чале са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Сардарам Аязам Садзікам знаходзіцца ў Беларусі з візітам па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў. 21 жніўня дэлегацыя наведала Мінскі трактарны завод, дзе азнаёмілася з выстаўкай трактарнай тэхнікі, наведала корпус зборкі трактароў і музей МТЗ, пасля чаго адбыліся перагаворы.
На здымку: у час азнаямлення з выстаўкай тэхнікі.