Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:38 19 лістапада 2024

Новыя спецыяльнасці ССНУ. Як рыхтуюць кадры ў сферы будаўніцтва

Новыя спецыяльнасці ССНУ. Як рыхтуюць кадры ў сферы будаўніцтва За сваю 80-гадовую гісторыю Беларускі дзяржаўны каледж прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (БДКПБМ) падрыхтаваў 39 тыс. спецыялістаў сярэдняга звяна. Сёння ў каледжы навучаюцца больш за 700 маладых людзей. Праз год плануюць падрыхтоўку ўжо 960 навучэнцаў. З наступнага года ва ўстанове плануецца адкрыць першую ў краіне спецыяльнасць "тэхнічнае абслугоўванне беспілотных сістэм". Актуальная задача педагогаў - павышаць узровень засвоеных ведаў. Установа працуе з больш як 30 прадпрыемствамі Беларусі розных галін будаўнічай і нафтахімічнай прамысловасці. Сярод іх такія вядомыя прадпрыемствы, як "Керамін", МАПІД, Белмедпрэпараты, МАФ. Паводле статыстыкі каледжа, 70-80 працэнтаў выпускнікоў замацоўваюцца ў прафесіі, большасць у далейшым атрымліваюць вышэйшую адукацыю. У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя БДКПБМ падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Санкт-Пецярбургскім тэхнікумам галіновых тэхналогій фінансаў і права.

На здымку: у час заняткаў.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі