Новы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з двума басейнамі адкрылі 3 верасня ў Лепелі. Для дарослых ёсць вялікі басейн з чашай на тры плавальныя дарожкі, даўжыня якіх складае 25 м. У дзіцячым басейне даўжынёй 10 м воднымі трэніроўкамі могуць займацца нават дзеці да 6 гадоў. У ФАЦ адкрыюцца секцыі і гурткі па плаванні, якія змогуць наведваць аматары плавання рознага ўзросту, прычым не толькі з Лепельскага, але і бліжэйшых раёнаў. Таксама ў ФАЦ аснасцілі спартыўную і залу з трэнажорамі, дзе будуць займацца цяжкаатлеты.
На здымку: у час цырымоніі адкрыцця.