Навукова-эксперыментальная вытворчасць сухіх малочных прадуктаў і ігрэдыентаў адкрылася ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці Нацыянальнай акадэміі навук.
У інстытуце стварылі не толькі доследна-прамысловую пляцоўку для апрабацыі вынікаў навуковых даследаванняў, але і малатанажную вытворчасць спецыялізаваных сухіх малочных прадуктаў для розных спажыўцоў (уключаючы дзяцей, хворых на фенілкетанурыю), сухіх сумесей для марожанага (у тым ліку з паніжанай колькасцю цукру ў саставе), імпартазамяшчальных харчовых дабавак для мясной і малочнай прамысловасці.
На здымку: малодшы навуковы супрацоўнік Кацярына Бяспалава задае параметры нанафільтрацыйнай устаноўкі.
