Прадстаўнікі славацкага грамадзянскага аб'яднання "Брат за брата" ўдзельнічаюць у міжнародным мотапрабегу, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа над фашызмам. У склад дэлегацыі ўваходзяць не толькі прадстаўнікі Славакіі, але і іншых краін Еўрапейскага саюза. Іх дарога пралягае па некалькіх краінах Еўрасаюза, Беларусі і Расіі. Па шляху руху матацыклісты наведваюць гістарычна важныя мясціны, каб ушанаваць памяць воінаў і ахвяр вайны. У прыватнасці, 1 мая ў Брэсцкай крэпасці для іх арганізавалі экскурсію, яны ўсклалі кветкі да Вечнага агню, аддалі даніну павагі абаронцам легендарнай цытадэлі мінутай маўчання.
На здымку: прадстаўнікі славацкага грамадзянскага аб'яднання "Брат за брата" ў час цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці.
