Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры", прысвечаны
80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачаў
работу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У рабоце форуму прымуць удзел дэлегаты з Беларусі і розных краін як
блізкага, так і далёкага замежжа, уключаючы Азербайджан, Арменію, Індыю,
Расію, Сербію, Казахстан, Малі, Кыргызстан, Гвінею, Францыю, Узбекістан
і іншыя. У дні кангрэса працуе выстаўка выдавецкай прадукцыі, электронных інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў.
На здымку: у час мерапрыемства.