XX Міжнародны форум па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БАНКІТ" праходзіць у Мінску 21-22 кастрычніка. Традыцыйна форум праводзіцца па ініцыятыве Нацыянальнага банка Беларусі і навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк" і з'яўляецца буйнейшым з шэрага іх сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне працэсаў лічбавай трансфармацыі фінансавага сектара.
На здымку: генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк" Уладзімір Басько.