У Мінску 11 чэрвеня адбыўся Міжнародны біржавы форум. Гэта мерапрыемства - у першую чаргу пляцоўка для адкрытага дыялогу, абмену ідэямі і пошуку сумесных рашэнняў. Адна з тэм для абмеркавання - як біржы дапамагаюць у вырашэнні дзяржаўных задач у эканоміцы краіны: у гандлі, фарміраванні празрыстых рынкаў, цэнаўтварэнні, фарміраванні справядлівых цэн, рэгуляванні і кантролі, стрымліванні інфляцыі і неаб'ектыўных цэнавых ваганняў.На здымку: у час форуму.
