Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі першую перамогу ў серыі супраць маскоўскіх дынамаўцаў у чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі КХЛ з лікам 3:1. Матч быў прысвечаны 35-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта, сімвалічнае ўкідванне правёў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка. На здымку: у час матча.
