16 лістапада ў Бабруйску праходзіць асноўны дзень рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства". На пляцоўцы перад "Бабруйск-Арэнай" для жыхароў і гасцей горада арганізавана вялікая колькасць інтэрактыўных пляцовак. Маштабным мерапрыемствам стаў гарадскі квест "Гэта ўсё маё роднае", у якім прынялі ўдзел больш за 70 каманд.
На здымку: на пляцоўцы перад "Бабруйск-Арэнай"