Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства" стартавала ў Бабруйску 15 лістапада. Двухдзённая праграма мерапрыемстваў абяцае быць насычанай і разнастайнай. У першы дзень "Марафону адзінства" для гасцей Бабруйска арганізаваны экскурсіі па прадпрыемствах. Сярод іх - ААТ "Чырвоны харчавік", ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" і многае іншае.
На здымку: у час наведвання ААТ "Чырвоны харчавік".