У Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства 81 малады следчы з усіх рэгіёнаў краіны прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале прынясення прысягі ў будынку Цэнтральнага апарату Следчага камітэта. На мерапрыемстве таксама шэраг супрацоўнікаў Следчага камітэта атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды і чарговыя спецыяльныя званні ў парадку заахвочвання за добрасумленную і самаадданую службу.
На здымку: у час цырымоніі прынясення прысягі.