Дзве новыя сушыльныя камеры манціруюць на ААТ "Магілёўдрэў". Тэхнічнае абнаўленне дасць магчымасць павялічыць дзеючыя плошчы прадпрыемства. Закуплена абсталяванне пры фінансавай падтрымцы Банка развіцця.
"Магілёўдрэў" - экспартна арыентаванае прадпрыемства, цяпер яно нарошчвае вытворчасць. Амаль 75 працэнтаў усіх вырабаў пастаўляецца на рынкі блізкага замежжа.
На здымку: на ААТ "Магілёўдрэў".