Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў светлае свята Вялікадня наведаў
храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, размешчаны на тэрыторыі
Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ў Талачыне. Пасля прыезду Прэзідэнт пагутарыў з прыхаджанамі і настаяцельніцай
манастыра ігуменняй Анфісай, якую распытаў пра тэрыторыю манастыра і
гісторыю храма. У самім храме Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку і
звярнуўся да вернікаў.
На здымку: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
