Паказ ваенна-патрыятычнага канцэрта-спектакля "Лінія памяці. Код вайны" для старшакласнікаў сталіцы і ўсіх рэгіёнаў краіны адбыўся 20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Спектакль раскрывае тэму генацыду беларускага народа. Праект "Лінія памяці. Код вайны" створаны ў сценах універсітэта культуры і мастацтваў яшчэ ў 2021 годзе, на яго рэалізацыю быў атрыманы грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. У 2024 годзе калектыў БДУКМ удастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта "Лінія памяці. Код вайны". Галоўнымі героямі і ўдзельнікамі праекта з'яўляецца моладзь. У канцэрце задзейнічаны студэнты ВНУ і дзеці з харэаграфічных калектываў.На здымку: у час канцэрта-спектакля.
