Сям'я - гэта фундамент, на якім будуецца паспяховая дзяржава. Такім меркаваннем падзялілася першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазаравіч у час мерапрыемства "З любоўю і пяшчотай жадаю матулі і тату!", якое адбылося ў ГЦ "Сталіца" ў Мінску. Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня бацькоўскай любві, што праходзіць у Беларусі трэці раз. У ім прынялі ўдзел 12 шматдзетных сем'яў, якія прадстаўляюць вядучыя прамысловыя прадпрыемствы сталіцы.
На здымку: у час мерапрыемства