Тысячы цюльпанаў паступяць у продаж у гарадах Беларусі да Міжнароднага жаночага дня. Да свята падрыхтаваліся шэраг прадпрыемстваў. Так, Віцебскі "Зялёнбуд" вырасціў каля 10 тыс. цюльпанаў і больш за 30 тыс. руж. Трэці год запар вырошчваннем кветак займаецца Гомельскі доследны лясгас. Да сезона ў продаж у гадавальніку вырасцілі 12 сартоў цюльпанаў.На здымку: майстар ДП "Віцебскі зялёнбуд" Вольга Крылова і дырэктар ДП "Віцебскі зялёнбуд" Валянціна Шандзюкова.
